Гандлёвы дом «ІНТЭГРАЛ»
220108 г. Мінск, вул. Казінца І.П., 121АДырэктар гандлёвага дома "ІНТЭГРАЛ": Аляшкоў Яўген Міхайлавіч
тэл. 8017-3968954 E-mail: EAleshkov@integral.by
Гандлёвы дом «Інтэграл» з'яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ «Інтэграл» - кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл», у склад якога ўваходзяць сталовыя, кафэтэрый, кандытарскі ўчастак, тэхналагічная харчовая лабараторыя, крамы кулінарыі, крама прамысловых тавараў. Асноўная задача аб'ектаў Гандлёвага дома "ІНТЭГРАЛ" - забеспячэнне гарачым харчаваннем і ажыццяўленне рознічнага гандлю харчовымі і прамысловымі таварамі работнікаў ААТ "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ".
Для работнікаў Таварыства харчаванне арганізавана па наяўным і безнаяўным разліку, а таксама ў лік заработнай платы з выкарыстаннем заводскага пропуску. Работнікі Таварыства, занятыя на работах са шкоднымі ўмовамі працы, атрымліваюць малако або раўнацэнныя кісламалочныя прадукты, сок з пекцінам.
Асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці ўключае закускі і салаты на любы густ, супы, стравы з бульбы, агародніны, круп, мяса, птушкі, рыбы, морапрадуктаў, салодкія стравы, напіткі, мучныя кандытарскія і булачныя вырабы. Уся прадукцыя ўласнай вытворчасці выпрацоўваецца ў адпаведнасці з дзейнай тэхнічнай і тэхналагічнай нарматыўнай дакументацыяй. Гэтак жа ў сталовых, кандытарскім участку сумесна з тэхналагічнай харчовай лабараторыяй праводзяцца распрацоўкі фірмовых страў і булачна-кандытарскіх вырабаў.
Нараўне з арганізацыяй харчавання і рознічнага гандлю для работнікаў ААТ "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ" асобныя гандлёвыя аб'екты адкрыты і для жыхароў горада:
Сталовая №1
Панядзелак - пятніца з 12.45 да 14.15
Сталовая №2
Панядзелак - пятніца з 12.30 да 14.00
Крама кулінарыі г.Мінск, вул. Казінца І.П.д.121А/1
Рэжым працы: пн - пт з 9.30 да 17.30, сб., нд. - выходны.
Крама кулінарыі Філіяла «Транзістар», г.Мінск, вул.Каржанеўскага, д16
Рэжым працы: пн - пт з 7.30 да 19.30, абед 13.00 - 13.30, нд. - выходны.
Крама кулінарыі Філіяла ЗПП, г.Мінск, вул. Казінца І.П.д.121А/3
Рэжым працы: пн - пт з 7.30 да 19.30, абед 13.00 - 13.30, нд. - выходны.
Сталовая№1
Загадчык вытворчасці: Струнеўская Ала Віктараўна
Тэл. 8017-3184953
Сталовая№2
В.а. загадчыцай вытворчасці: Улаховіч Марына Сцяпанаўна
Тел. 8017-398 22 60
Сталовая№3
Загадчык вытворчасці: Маркава Таццяна Уладзіміраўна
Тел. 8017-3782371
Кандытарскі ўчастак
Начальнік участка: Байко Ала Аляксандраўна
Майстар: Шчарбакова Алена Георгіеўна
Тел. 8017-3585401
Мучныя кандытарскія і булачныя вырабы, тарты, пірожныя, печыва нашага ўчастку вырабляюцца па традыцыйных рэцэптурах са старанным захаваннем высокай якасці натуральных інгрэдыентаў.
У гандлёвым доме арганізаваны прыём папярэдніх заказаў на выраб кулінарных вырабаў, булачна-кандытарскіх вырабаў, тартоў, у тым ліку па індывідуальных заказах пакупнікоў.
Заяўкі на выраб прадукцыі прымаюцца па тэлефонах:
Булачна-кандытарскія вырабы, тарты
8017-3585401 - Байко Ала Аляксандраўна
Кулінарныя вырабы
8017-2422260 - Сайкоўская Таццяна Юр'еўна
У Гандлёвым доме дзейнічае тэхналагічная харчовая лабараторыя, якая ажыццяўляе строгі кантроль якасці выпускаемай кулінарнай і булачна-кандытарскай прадукцыі. Загадчык лабараторыі - Кулінкіна Святлана Аляксееўна.
Рознічны гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі ажыццяўляецца ў гандлёвых аб'ектах: магазіны кулінарыі, магазін прамысловых тавараў.
Крамы кулінарыі
У магазінах прадстаўлены шырокі асартымент харчовых, бакалейных тавараў, а таксама прадукцыі ўласнай вытворчасці: булачна-кандытарскія вырабы, тарты, наборы пірожных.
Чакаем Вас па адрасе: г.Мінск, вул. Казінца І.П.д.121А/1, рэжым працы з 9.30 да 17.30ч, выходныя субота, нядзеля
Загадчык магазіна: Лаўроўская Лілія Міхайлаўна, тэл. 8017-3984102
Крама прамысловых тавараў
ПН-ПТ с 9:00 до 19:00
Загадчык магазіна: Касцюкавец Вольга Аляксандраўна
Тел. 319-11-51, Факс 275-12-87, E-mail: OKoctyukovets@integral.by.
Вядучы таваразнаўца: Кужэль Ганна Аляксандраўна
Тел. 257-63-49 E-mail: AKuzhel@integral.by
Гандлёвая зала: тел. 350-94-32.
У магазіне прамысловых тавараў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў з мінімальнай гандлёвай нацэнкай:
- інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прыборы (увесь пералік прадукцыі вытворчасці «ІНТЭГРАЛ»);
- электронны гадзіннік, секундамеры, крокамеры;
- бытавая тэхніка;
- посуд;
- тавары для шыцця і рукадзелля;
- рыбалоўныя тавары;
- тавары для саду і агарода;
- жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя швейныя вырабы;
- тэкстыльныя вырабы, камплекты пасцельнай бялізны;
- панчошна-шкарпэткавыя вырабы;
- скургалантарэя;
- дзіцячыя цацкі.
Для работнікаў ААТ «Інтэграл» даецца магчымасць набыць тавар у растэрміноўку ў лік заработнай платы на тэрмін ад 3 да 24 месяцаў, калі агульная сума кошту тавараў, выдадзеных у лік заработнай платы, не перавышае 100 рублёў – утрыманне з заработнай платы ажыццяўляецца на працягу 3 месяцаў , калі не перавышае 500 рублёў - на працягу 6 месяцаў, калі не перавышае 4000 рублёў - на працягу 12 месяцаў, калі сума; больш за 4000 рублёў - на працягу 24 месяцаў. Водпуск работнікам тавараў у лік заработнай платы ажыццяўляецца без папярэдняй аплаты, калі агульная сума кошту тавараў не перавышае 50 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы.