У канцы чэрвеня прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання маладзёжнага і ідэалагічнага актыву Кастрычніцкага раёна г.Мінска «маладзёжная прэмія 2022» па выніках работы за 2021 год. Прыемна, што ў лік узнагароджаных увайшлі і прадстаўнікі «інтэграла».
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Кастрычніцкага раёна сталіцы прадстаўнікі адміністрацыі раёна ўручылі падзякі і памятныя падарункі маладым інтэгралаўцам. Узнагароды ўдастоены начальнік аддзела інфармацыйнай бяспекі ўпраўлення бяспекі Вячаслаў Гурбановіч, інжынер-электронік упраўлення галоўнага энергетыка Артур Гаранін, наладчык тэхналагічнага абсталявання вытворчасці «Інтэс» Мікіта Кавалеўскі.
Малайцы, хлопцы! Так трымаць!